https://doi.org/10.25312/j.8519
Eugeniusz Pańkow https://orcid.org/0000-0003-0114-296X University of Humanities and Economics in Lodz, Poland
e-mail: eugeniuszpankow@gmail.com
Лексічныя асаблівасці перакладу глаў 3 і 4 Евангелля паводле Мацвея на беларускую мову (праваслаўная і каталіцкая рэдакцыі)
У артыкуле праводзіцца параўнальны аналіз лексічных і пэўных граматычных асаблівасцей у каталіцкай і праваслаўнай рэдакцыях перакладу на беларускую мову 3 і 4 главы Евангелля паводле Мацвея Новага Запавету. Даследаванне грунтуецца на біблейскіх тэкставых крыніцах на беларускай, польскай, рускай, грэчаскай і старажытнагабрэйскай мовах, тлумачальных і інш. слоўніках, а таксама працах па лексікалогіі сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Падкрэсліваецца, што перакладчыкі Евангелля паводле Мацвея на беларускую мову выказваюць пэўную залежнасць ад іншамоўных уплываў, канфесійных традыцый напісання, не заўсёды выкарыстоўваючы слоўнікавыя варыянты, не ўлічваючы ў поўным аб’ёме лексічныя, семантычныя і граматычныя працэсы, характэрныя для сучаснай беларускай літаратурнай мовы.
Словы-ключы: Новы Запавет, пераклад, лексіка, праваслаўе, каталіцызм
This article provides a comparative analysis of lexical and certain grammatical peculiarities in the Catholic and Orthodox editions of the Belarusian translation for chapters 3 and 4 of the Gospel of Matthew of the New Testament. The study is based on biblical textual sources in Belarusian, Polish, Russian, Greek, and Biblical Hebrew, including explanatory and other dictionaries, as well as works on modern Belarusian literary lexicology. It is emphasized that while adapting the Gospel of Matthew into Belarusian, translators exhibit a certain dependence on foreign languages’ influence and confessional writing traditions, thus sometimes disregarding encyclopedic variants, or ignoring lexical, semantic, and grammatical processes characteristic for the modern Belarusian literary language.
Keywords: New Testament, translation, lexis, Orthodoxy, Catholicism
Выключнае значэнне Бібліі не толькі ў рэлігійным аспекце, але і як найбольш старажытнай і надзвычай важнай часткі філалагічнай традыцыі, арыгінальнага і непаўторнага праяўлення літаратурнай і мастацкай свядомасці абумоўлівае неабходнасць асаблівай увагі да дэталяў біблейскага тэксту, яго інтэрпрэтацый і, перш за ўсё, адметнасцей перакладаў на нацыянальныя мовы. У гэтым кантэксце нельга не пагадзіцца з Марцінам Маеўскім:
W przeciwieństwie do Tory, Talmudu i Koranu, Biblia chrześcijańska to Księga, która po przetłumaczeniu nie traci charakteru księgi świętej. Skąd ta różnica? W chrześci- jaństwie od początku mamy do czynienia z „pomieszaniem języków”. Jezus mówił po aramejsku (bądź hebrajsku), uczniowie głosili po aramejsku i po grecku, a pisali wyłącznie po grecku, wychodzili bowiem z Ewangelią – zgodnie z nakazem misyj- nym Jezusa – poza krąg swych ziomków. Już więc na styku głoszenia samego Jezusa i głoszenia pierwszego Kościoła napotykamy problem przekładu i związanego z nim transferu kulturowego treści Ewangelii poza świat semicki1 (Majewski, 2013: 6).
Разам з тым, філалагічны аналіз тэкстаў Старога і Новага запаветаў на ўзроўні фанетыкі, лексікі ці марфалогіі заўсёды будзе суадносіцца з іх сакральным зместам, асаблівасцямі рэлігійных і канфесійных традыцый, закранаючы ў сваіх высновах сферу sacrum. На думку Кшыштафа Модраса:
Współczesne czasy wypracowały nowe metody rejestracji myśli ludzkich. Niemniej jednak pismo nadal pozostało dla wielu kultur niezastąpionym środkiem przekazu idei w kontaktach boskich i ludzkich. Języki się zmieniały na przestrzeni historii ludzkiej, ale metoda pozostała zawsze ta sama: umowne znaki układane w wiersze stały się no- śnikiem i jakby ucieleśnieniem na przestrzeni wieków Słowa Bożego oraz idei ludz- kiego umysłu. W ten sposób duch twórcy, zarówno boskiego jak i ludzkiego, pozostaje wcielony przez długie tysiąclecia. Wykazując takie możliwości, język przyjął jeszcze
1 Хрысціянская Біблія, у адрозненне ад Торы, Талмуда і Карана, з›яўляецца Кнігай, якая пасля перакладу не губляе характару свяшчэннай кнігі. Адкуль гэтая розніца? У хрысціянстве з самага пачатку мы маем справу са «змяшэннем моў». Іісус гаварыў па-арамейску (ці па-габрэйску), вучні прапаведавалі па-арамейску і па-грэчаску, а пісалі толькі па-грэчаску, бо выходзілі з Евангеллем – згодна з місійным наказам Іісуса – па- за кола сваіх суайчыннікаў. Ужо на стыку прапаведавання самога Іісуса і прапаведавання першага Касцёла мы сутыкаемся з праблемай перакладу і звязанага з ім культурнага пераносу зместу Евангелля за межы семіцкага свету.
jedną ważną funkcję. Stał się elementem łączącym nie tylko ludzi między sobą, ale także człowieka z Bogiem. Wierzono, że również Bóg może używać tego środka prze- kazu, by przemówić do rodzaju ludzkiego. Człowiek zaś może zwrócić się przez niego
do Boga bądź w hymnach, które Go wychwalają, bądź też w modlitwie, która Go prosi o pomoc2 (Modras, 2011: 109).
Пачатак XXI стагоддзя вызначаецца дастаткова актыўным выкарыстаннем беларускай мовы ў богаслужэбнай практыцы каталіцкай і праваслаўнай канфесій на Беларусі. Аляксандр Лукашанец падкрэслівае:
Яна актыўна пранікае ў канфесійную сферу. Сёння на беларускай мове вядзецца практычнае набажэнства ў каталіцкім касцёле і праваслаўнай царкве, у іншых хрысціянскіх цэрквах. Паяўляюцца высокапрафесійныя пераклады рэлігійных тэкстаў на сучасную беларускую літаратурную мову (Лукашанец, 2009: 6).
Рэтраспектыва даследаванняў біблейскіх перакладаў на беларускую мову дастаткова рэпрэзэнтатыўная, а іх вывучэнне адбывалася ў рэчышчы розных канцэпцый і падыходаў. Варта ўзгадаць працы Ядвігі Казлоўскай-Доды (2013а, 2013б), Ірыны Будзько (2003, 2008, 2013, 2017), Аляксандра Дуброўскага (2015),
Сяргея Сурыновіча (2012) Вольгі Фурс (2009, 2017, 2018), Марыі Шаплыкі (2018)3. У той жа час адсутнічала комплекснае паслядоўнае супастаўляльнае даследаванне кананічных тэкстаў двух афіцыйных поўных перакладаў, выкананых на адной мове з мэтай выяўлення іх разыходжанняў і фармулявання прынцыпаў, якімі кіраваліся перакладчыкі ў працэсе стварэння тэкстаў. Таксама фактычна не закраналіся пытанні аб падобных і дыферэнцыяльных прынцыпах стварэння біблейскіх перакладаў
у розных канфесійных традыцыях4.
У артыкуле праводзіцца параўнальны аналіз лексіка-семантычных асаблівасцей каталіцкай5 (Новы Запавет, б. г.) і праваслаўнай6 (Гардун, 2017) рэдакцый перакладу на беларускую мову глаў 3 і 4 Евангелля паводле Мацвея. Па меры
2 Сучаснасць распрацавала новыя метады запісу думак чалавека. Тым не менш, пісьмо застаецца для многіх культур незаменным сродкам перадачы ідэй у боскіх і чалавечых кантактах. Мовы мяняліся на працягу гісторыі чалавецтва, але спосаб заўсёды заставаўся нязменным: умоўныя знакі, размешчаныя ў вершах, станавіліся носьбітам і як бы ўвасабленнем на працягу стагоддзяў Слова Божага і ідэй чалавечага розуму. Такім чынам, дух Творцы, боскі і чалавечы, знаходзіць ўвасобленне на доўгія тысячагоддзі. Прадэманстраваўшы такія магчымасці, мова ўзяла на сябе яшчэ адну важную функцыю. Яна стала элементам, які аб’ядноўвае не толькі людзей, але і чалавека з Богам. Лічылася, што Бог можа таксама выкарыстоўваць гэты сродак для размовы з чалавецтвам. Чалавек можа звяртацца да Бога альбо ў гімнах, якія праслаўляюць Яго, альбо ў малітве, у якой просяць Яго аб дапамозе.
3 Гэты аспект падрабязна разглядаўся аўтарам у артыкуле: Y. Pankou (2023), Лексічныя і граматычныя асаблівасці перакладу глаў 1 і 2 Евангелля паводле Мацвея на беларускую мову (праваслаўная і каталіцкая рэдакцыі 2017 г.).
4 Дадзены артыкул працягвае цыкл артыкулаў, у якіх закранаюцца фанетычныя, лексічныя, граматычныя і іншыя аспекты вывучэння перакладаў на беларускую мову біблейскіх тэкстаў у шырокім філалгічным кантэксце (Pankou, 2022, 2023).
5 Далей у тэксце цытаванне каталіцкай рэдакцыі перакладу Новага Запавету адбываецца на падставе гэтай крыніцы
6 Далей у тэксце цытаванне праваслаўнай рэдакцыі перакладу Новага Запавету адбываецца на падставе гэтай крыніцы.
неабходнасці, а таксама ў якасці ілюстратыўнага матэрыялу выкарыстоўваюцца біблейскія тэкставыя крыніцы на польскай, рускай, грэчаскай мовах, тлумачальныя, перакладныя і іншыя слоўнікі. Адным з перспектыўных аспектаў даследавання з’яўляюцца спробы, на дадзеным этапе дастаткова фрагментарныя, увесці ў структуру параўнанняў лексічных адзінак з мэтай дакладнага адлюстравання іх прымарных значэнняў іўрытскія формы як на ўзроўні Танаха, так і перакладаў на іўрыт Новага Запавету. Вызначаны напрамак вывучэння тэкставай прасторы перакладаў атрымае больш шырокае і грунтоўнае абмеркаванне ў наступных артыкулах7. Выбар глаў 3 і 4 Евангелля паводле Мацвея абумоўлены біблейскай тэкставай храналогіяй і паслядоўнасцю комплекснага даследавання.
Вызначаны вышэй аналіз мэтазгодна пачаць ужо з верша 3:1 Евангелля паводле Мацвея. Пэўнай лексічнай варыятыўнасцю адрозніваюцца радкі: У тыя дні прыходзіць Іаан Хрысціцель і прапаведуе ў пустыні Іудзейскай (Мт 3:1) (правасл.) і У тыя дні з’явіўся Ян Хрысціцель, які навучаў у Юдэйскай пустыні і казаў (Мц 3:1) (катал.) праваслаўнай і каталіцкай рэдакцый. Дзеяслоў прапаведаваць у Тлумачальным слоўніку беларускай літаратурнай мовы мае апісанне: ‘1. Гаварыць пропаведзь’ (уст.). ‘2. перан., што. Распаўсюджваць якое-н. вучэнне, погляды, думкі і пад.’ (кніжн.) (ТСБЛМ). Лексема навучаць у тым жа слоўніку: ‘1. Перадаваць каму-н. якія-н. веды, навыкі. 2. Падбіваць на што-н. нядобрае (разм.). 3. Даваць параду; наводзіць на розум (разм.)’ (ТСБЛМ). Сінадальны пераклад на рускую мову: В те дни приходит Иоанн Креститель, и проповедует в пустыне Иудейской (OB). У Бібліі Тысячагоддзя на польскай мове: W owym czasie wystąpił Jan Chrzciciel i głosił na Pustyni Judzkiej te słowa (BT). Старажытнагрэчаская крыніца надае вызначаным лексемам наступны кантэкст: Ἐν δὲ ταῖς ἡμέραις ἐκείναις παραγίνεται Ἰωάννης ὁ βαπτιστὴς κηρύσσων ἐν τῇ ἐρήμῳ τῆς Ἰουδαίας (NTG). Заўважальна, што дзеепрыметнік κηρύσσων падкрэслівае ўзвышаны характар словаў Іаана/Яна Хрысціцеля, іх абазязковасць і легітымнасць. Выкарыстанне граматычнай катэгорыі часу дзеясловаў у перакладах адбываецца пад уплывам адпаведна рускай ці польскай мовы.
Перакладчыкі праваслаўнай рэдакцыі ўжываюць спалучэнне шлях Госпаду
(Мт 3:3) (правасл.). У каталіцкай рэдакцыі: дарогу Пану (Мц 3:3) (катал.). На выбар лексем шлях альбо дарога, верагодна, мелі уплыў пераклады на рускую і польскую мовы: путь (OB) і drogę (BT). Пытанне функцыянавання лексем Гасподзь і Пан (вытворных ад іх прыметнікаў) закраналася ў адным з папярэдніх артыкулаў (Pankou, 2023: 278–279).
Пераклады верша 3:4 Евангелля паводле Мацвея: А ў самога Іаана была вопратка з вярблюджага воласу і скураны пояс на паясніцы яго; а ежай яму былі акрыды і дзікі мёд (Мт 3:4) (правасл.) і Сам жа Ян меў адзенне з вярблюджай воўны і скураны пояс на сцёгнах сваіх; а ежай яму была саранча ды дзікі мёд (Мц 3:4) (катал.) не зусім ідэнтычныя з пункту гледжання лексічнага кантэкста. На
7 Дадзены падыход падмацоўваецца, сярод іншага, меркаваннем Папія з Гіерапаліс, што Евангелле паводле Мацвея першапачаткова было запісана менавіта на іўрыце (магчыма на арамейскай мове).
рускую мову дадзены фрагмент перакладзены наступным чынам: Сам же Иоанн имел одежду из верблюжьего волоса и пояс кожаный на чреслах своих, а пищею его были акриды и дикий мёд (OB). На польскай мове: Sam zaś Jan nosił odzienie z sierści wielbłądziej i pas skórzany około bioder, a jego pokarmem była szarańcza i miód leśny (BT). Варта, таксама, узгадаць арыгінальны старажытнагрэчаскі тэкст: Αὐτὸς δὲ ὁ Ἰωάννης εἶχε τὸ ἔνδυμα αὐτοῦ ἀπὸ τριχῶν καμήλου καὶ ζώνην δερματίνην περὶ τὴν ὀσφὺν αὐτοῦ, ἡ δὲ τροφὴ αὐτοῦ ἦν ἀκρίδες καὶ μέλι ἄγριον (NTG). Слова вопратка ў Тлумачальным слоўніку беларускай літаратурнай мовы гэта: ‘верхняе адзенне’ (ТСБЛМ). Адпаведна адзенне: ‘вырабы з тканіны, футра і пад., якія надзяваюць і носяць на сабе’ (ТСБЛМ). Назоўнік ἔνδυμα мае значэнне: ‘адзенне, убранне’. Перакладчыкі як праваслаўнай, так і каталіцкай рэдакцыі звярнуліся да выкарыстання сінонімаў. Апісанне лексемы волас змяшчаецца ў наступным слоўнікавым артыкуле: ‘1. Рагавое ніткападобнае ўтварэнне на скуры чалавека і жывёл (мн. ўжыв. таксама для абазначэння расліннасці ў чалавека). 2. Расліннасць на целе жывёлы (ужыв. для розных тэхнічных мэт)’ (ТСБЛМ). У сваю чаргу, лексема воўна азначае: ‘1. Валасяное покрыва авечак. 2. Састрыжанае такое покрыва як матэрыял для вырабу сукна, валёнак і пад.’ (ТСБЛМ). У старажытнагрэчаскай мове выраз τριχῶν (родны склон, множны лік ад θρίξ) гэта ‘валос, шэрсці’ (ДГРС). Такім чынам, аўтары каталіцкага варыянту перакладу не ўлічылі ўсіх асаблівасцей функцыянавання лексемы воўна ў сучаснай беларускай мове. Наступныя элементы вышэйазначанага евангельскага верша, на якія варта звярнуць увагу, гэта словы паясніца і сцёгны. У Тлумачальным слоўніку беларускай літаратурнай мовы паясніца гэта: ‘1. Частка спіны крыху ніжэй пояса, таліі. 2. Паласа тканіны, якая прышываецца да верхняй часткі спадніцы, штаноў’ (ТСБЛМ). Адпаведна сцягно: ‘Частка нагі ад тазасцегнавога да каленнага сустава’ (ТСБЛМ). Старажытнагрэчаскі назоўнік жаночага роду ὀσφύς мае значэнне ‘бядро (сцёгны)’ (БТ). Нягледзячы на адпаведнасць выкарыстання выразаў паясніца і сцёгны існуючым лексічным нормам і арыгінальнаму грэчаскаму тэксту, перакладчыкі кіраваліся рознымі канфесійна- моўнымі традыцыямі. Больш апраўданым з пункту гледжання мастацкага афармлення перакладу падаецца ўжыванне лексемы сцёгны.
Слова акрыды ў слоўніках беларускай мовы мае наступные апісанні: ‘У выразе:
карміцца акрыдамі (кніжн. і іран.) – бедна харчавацца, галадаць [акрыды – від ядомай саранчы]’ (ТСБЛМ); ‘У выразе: карміцца акрыдамі гл. карміцца. [Ад грэч. akrides – саранча]’ (ТСБМ). Відавочна, што і ў дадзеным выпадку, выбар той, а не іншай лексемы быў матываваны жаданнем захаваць пэўныя іншамоўныя лексічныя канструкцыі.
Апошнюю выснову варта суаднесці і са спалучэннямі ўсё наваколле Іарданскае (Мт 3:5) (правасл.) і ўсе ваколіцы Ярдана (Мц 3:5) (катал.), якія утрымліваюць сінанімічныя назоўнікі наваколле і ваколіцы. На рускай мове: вся окрестность Иорданская (OB); на польскай: cała okolica nad Jordanem (BT).
Евангельскі верш і хрысціліся ў Іардане ад яго, спавядаючыся ў грахах сваіх. (Мт 3:6) (правасл.); і прымалі хрост ад яго ў рацэ Ярдан, вызнаючы грахі свае (Мц 3:6) (катал.) у праваслаўнай і каталіцкай рэдакцыях мае розную лексічную
структуру8. Лексема хрысціцца ў Тлумачальным слоўніку беларускай літаратурнай мовы мае значэнне: ‘Абрадам хрышчэння прыняць (прымаць) хрысціянскую веру’ (ТСБМ). Лексема хрост у пераважнай большасці акадэмічных слоўнікаў беларускай мовы адсутнічае. Сінадальны пераклад на рускую мову: и крестились от него в Иордане, исповедуя грехи свои (OB). Пераклад на польскую мову ў Бібліі Тысячагоддзя: Przyjmowano od niego chrzest w rzece Jordan, wyznając przy tym swe grzechy (BT). Перакладчыкі каталіцкай рэдакцыі выкарысталі ў сваім тэксце кальку з польскай мовы. Гэта датычыць і ўжывання дзеяслова вызнаваць. Адзін з асноўных лексічных кантэкстаў яго функцыянавання ў моўнай прасторы – ‘вызнаваць веру’(SO).
Заўважальныя адрозненні лексічных канструкцый назіраюцца ў радках: Убачыўшы многіх фарысеяў і садукеяў, што ішлі да яго хрысціцца, Іаан сказаў ім: адроддзе яхідніна! хто вас намовіў уцякаць ад будучага гневу? (Мт 3:7) (правасл.) і Убачыўшы многіх фарысеяў і садукеяў, якія прыходзілі да яго хрысціцца, ён сказаў ім: Племя змяінае, хто навучыў вас уцякаць ад будучага гневу? (Мц 3:7) (катал.). У перакладзе на рускую мову: Увидев же Иоанн многих фарисеев и саддукеев, идущих к нему креститься, сказал им: порождения ехиднины! кто внушил вам бежать от будущего гнева? (OB). На польскую мову гэтыя радкі перакладзены наступным чынам: A gdy widział, że przychodzi do chrztu wielu spośród faryzeuszów i saduceuszów, mówił im: Plemię żmijowe, kto wam pokazał, jak uciec przed nadchodzącym gniewem? (BT). Варта, таксама, параўнаць дадзены фрагмент з арыгінальным старажытнагрэчаскім тэкстам: ἰδὼν δὲ πολλοὺς τῶν Φαρισαίων καὶ Σαδδουκαίων ἐρχομένους ἐπὶ τὸ βάπτισμα αὐτοῦ εἶπεν αὐτοῖς· γεννήματα ἐχιδνῶν, τίς ὑπέδειξεν ὑμῖν φυγεῖν ἀπὸ τῆς μελλούσης ὀργῆς; (NTG). Лексема адроддзе ў слоўніках беларускай мовы сустракаецца дастаткова абмежавана, у зневажальным значэнні ‘чый-небудзь патомак, нашчадак’ (ТСБМ). Адпаведна яхідна: ‘1. Невялікая млекакормячая жывёліна, пакрытая іголкамі і поўсцю, водзіцца ў Аўстраліі і на астравах Ціхага акіяна. 2. Ядавітая аўстралійская змяя сямейства аспідаў. 3. Перан. Пра злога, каварнага чалавека (разм.)’ (ТСБЛМ). У сваю чаргу племя змяінае: ‘народ, народнасць’ (ТСБЛМ); змяя, ‘паўзун з доўгім звілістым целам, без ног, звычайна з ядавітымі зубамі’ (ТСБЛМ). Старажытнагрэчаскі назоўнік γεννήματа акрэслівае вынік дзеяння, ‘тое што народжана’, а менавіта ‘нашчадкі, дзеці’ (БТ). ἔχιδνα – ‘ядавітая змяя, гадзюка’, γεννήματα έχιδνών ‘змяінае адроддзе’ (ДГРС). Значэнне лексемы намовіў (намовіць): ‘размоўнае. Падгаварыць каго-н. да чаго-н., падгаварыць, падбухторыць на што-н.’ (ТСБЛМ). Лексема навучыў (навучаць) апісваецца ў наступным слоўнікавым артыкуле: ‘1. Перадаваць каму-н. якія-н. веды, навыкі. 2. Падбіваць на што-н. нядобрае (разм.)’ (ТСБМ). Дзеяслоў ὑποδείκνυμι мае значэнне: ‘навучаць, паказываць, унушаць’.
У першай частцы аналізуемага фрагмента, нягледзячы на лексічную адпаведнасць
праваслаўнага і каталіцкага перакладаў старажытнагрэчаскаму першаўзору, відавочна залежнасць ад моўна-канфесійных уплываў.
8 Гл. таксама Мт/Мц 3:13.
Спалучэнні плод пакаяння (Мт 3:8) (правасл.) і плён пакаяння (Мц 3:8) (катал.) адрозніваюццца адценнямі значэння. У Тлумачальным слоўніку беларускай літаратурнай мовы апісанне лексем плод і плён у вызначаным кантэксце гэта: ‘2. перан. Прадукт якой-н. дзейнасці, вынік чаго-н.’ (ТСБЛМ); ‘2. перан. Вынік старанняў, дасягненне’ (ТСБЛМ).
Верш і не думайце гаварыць самі сабе: «айцец у нас Аўраам»; бо кажу вам, што Бог можа з камянёў гэтых узвесці дзяцей Аўрааму (Мт 3:9) (правасл.); не думайце казаць сабе: «Маем Абрагама за бацьку», бо кажу вам, што Бог можа з камянёў гэтых абудзіць дзяцей Абрагаму (Мц 3:9) (катал.) у праваслаўнай і каталіцкай рэдакцыях утрымлівае шэраг адрозненняў. Відавочна, што спалучэнні «айцец у нас Аўраам» і“Маем Абрагама за бацьку‟ утвораны пад уплывам адпаведных канструкцый у рускай [«отец у нас Авраам» (OB)] і польскай [«Abrahama mamy za ojca» (BT)] моваў. Акрамя таго, выкарыстанне дзеяслова без асабовага займенніка ў большай ступені характэрна для польскай мовы і дастаткова рэдка сустракаецца ў беларускай. Лексема айцец у якасці першага мае значэнне: святар, у якасці другога, размоўнага: ‘бацька’ (ТСБЛМ). У сваю чаргу адно са значэнняў лексемы бацька гэта: ‘Заснавальнік, родапачынальнік чаго-н.’ (кніжн.) (ТСБЛМ). Сінанімічную варыятыўнасць перакладаў у адносінах да гэтых лексем можна патлумачыць экзэгетычнай шматаспектнасцю старажытнагрэчаскага назоўніка πατήρ. Залежнасць ад іншамоўных варыянтаў ва ўжыванні дзеясловаў узвесці [воздвигнуть (OB)] і абудзіць [wzbudzić (BT)] можна у поўнай ступені суаднесці з семіцкай асновай: םיקהל (узвадзіць), םוקל (уставаць, збывацца).
Знешнія моўныя фактары акрэслілі выбар лексем абутак (правасл.) і сандалі
(катал.) у вершы 3.11 Евангелля паводле Мацвея. У Сінадальным перакладзе: обувь (OB), на польскай мове ў Бібліі Тысячагоддзя: sandałów (BT). З пункту гледжання семантыкі, выкарыстаныя перакладчыкамі словы знаходзяцца на розных узроўнях іерархічнай гіпера-гіпанімічнай сузалежнасці, дзе абутак (‘выраб са скуры ці іншых матэрыялаў звычайна з цвёрдай падэшвай, які носяць на нагах’) (ТСБЛМ) – гіперонім, а сандалі (‘лёгкія летнія туфлі без абцасаў (першапачаткова падэшва з раменьчыкамі для прымацавання да нагі’) (ТСБЛМ) – гіпонім.
Падобныя лексічна-семантычныя характарыстыкі ўтрымліваюць лексемы ў жытніцу (Мт 3:11) (правасл.) і ў засекі (Мц 3:11) (катал.). Пераклад на рускую мову: в житницу (OB), на польскай мове: do spichlerza (BT). Прычым неабходна адзначыць, што калі апісанне слова ‘засек як агароджанага месца ў свірне для ссыпання збожжа, мукі’ (ТСБЛМ), падаецца ў большасці слоўнікаў беларускай мовы, то ў Тлумачальным слоўніку беларускай літаратурнай мовы 2016 года адзінае значэнне слова жытніца гэта: ‘багатая хлебародная вобласць краіны, якая забяспечвае хлебам іншыя мясцовасці (ТСБЛМ). У значэнні: ‘уст. памяшканне для захоўвання збожжа; свіран’ (ТСБМ) гэтая лексема апісваецца ў Тлумачальным слоўніку беларускай мовы 1978 года з удакладненнем устарэлае. Цікава, што перакладчыкі як праваслаўнай, так і каталіцкай рэдакцыі не звярнуліся да выкарыстання слова свіран (‘халодны будынак, прызначаны для захоўвання збожжа, мукі, іншых прадуктаў а таксама рэчаў’) (ТСБЛМ).
Радкі Але Іісус сказаў у адказ яму: дапусці цяпер, бо так належыць нам здзейсніць усякую праўду. Тады Іаан дапускае Яго (Мт 3:15) (правасл.) і Але Езус сказаў яму ў адказ: «Дазволь цяпер, бо так належыць нам выканаць усё, што справядліва». Тады Ян дазволіў Яму (Мц 3:15) (катал.) характарызуюцца розніцай падыходаў да вызначэння асобных лексіка-семантычных адзінак. Сінадальны пераклад гэтага верша на рускую мову выглядае наступным чынам: Но Иисус сказал ему в ответ: оставь теперь, ибо так надлежит нам исполнить всякую правду. Тогда Иоанн допускает Его (ОВ). Пераклад на польскую мову ў Бібліі Тысячагоддзя: Jezus mu odpowiedział: «Pozwól teraz, bo tak godzi się nam wypełnić wszystko, co sprawiedliwe». Wtedy Mu ustąpił (BT). Старажытнагрэчаскі тэкст дазваляе не толькі ўбачыць сэнсавую варыятыўнаць перакладаў, але і падкрэсліць іх экзэгетычную мнагазначнасць: ἀποκριθεὶς δὲ ὁ Ἰησοῦς εἶπε πρὸς αὐτόν· ἄφες ἄρτι· οὕτω γὰρ πρέπον ἐστὶν ἡμῖν πληρῶσαι πᾶσαν δικαιοσύνην· τότε ἀφίησιν αὐτόν·(NTG). Лексемы дапусціць і дазволіць суадносяцца з старажытнагрэчаскай лексемай άφες (‘дапускаць, дазваляць, прабачаць, пакідаць’) (ДГРС). Першаўзоры лексем праўду і справядліва старажытнагрэчаскі назоўнік δικαιοσύνη (‘праведнасць, справядлівасць, законнасць,
праўда, апраўданне’), таксама старагабрэйскі קדֶצֶ (‘прамата, праведнасць, праўда,
справядліваць, вернасць’) (БТ). Пэўная залежнасць ад перакладаў на рускую і польскую мову абумовіла, таксама, несупадзенне катэгорыі часу дзесловаў дапускае і дазволіў.
Фрагменты верша 3.16 Евангелля паводле Мацвея Які сыходзіў як голуб і апускаўся на Яго (правасл.) і які спускаўся, як голуб, і сыходзіў на Яго (катал.) з пункту гледжання лексічнай структуры набліжаюцца да перакладаў на рускую Который сходил, как голубь, и ниспускался на Него (ОВ) і польскую zstępującego jakо gołębica i przychodzącego na Niego (BT) мовы. Варыятыўнасць значэнняў старажытнагрэчаскіх дзеепрыметнікаў καταβαίνον (ад дзеяслова καταβαίνω: ‘спускацца, сыходзіць’) і έρχόμενον (ад дзеяслова ἔρχομαι: ‘прыходзіць, ісці’) праяўляецца і ў адпаведных лексемах на беларускай мове.
Выбар той, а не іншай сінанімічнай адзінкі ў праваслаўнай гэта Сын Мой Узлюблены, Якога Я ўпадабаў (Мт 3:17) (правасл.) і каталіцкай Гэта Сын Мой умілаваны, якога Я ўпадабаў (Мц 3:17) (катал.) рэдакцыях перакладу тлумачыцца, у першую чаргу, выкарыстаннем іншамоўных лексічных канструкцый. На рускай мове ў Сінадальным перакладзе: Сей есть Сын Мой возлюбленный, в Котором Моё благоволение (ОВ) (у перакладзе епіскапа Касіяна: это Сын Мой Возлюбленный, на Ком Мое благоволение). На польскай мове: «Ten jest mój Syn umiłowany, w którym mam upodobanie» (BT). У Тлумачальным слоўніку беларускай літаратурнай мовы і шэрагу іншых крыніц (SO) лексема ўзлюблены адсутнічае. Лексема ўмілаваны ўтрымліваецца ў Беларуска-расейскім слоўніку Байкова- Некрашэвіча (1925/1993 год) як пераклад слова возлюбленный (SO). Таксама іншамоўны ўплыў праяўляецца, як і ў папярэднім вершы, у асаблівасцях ужывання вялікай літары пры напісанні адпаведных асабовых займеннікаў і назоўнікаў.
Пэўныя адрозненні ў лексічным і граматычным аспектах перакладаў можна заўважыць у вершы: Тады Іісус быў узведзены Духам у пустыню, на спакушэнне
ад дыявала (Мт 4:1) (правасл.) і Потым Дух вывеў Езуса ў пустыню, каб д’ябал выпрабоўваў Яго (Мц 4:1) (катал.). На рускай мове: Тогда Иисус возведен был Духом в пустыню, для искушения от диавола (ОВ). Пераклад на польскую мову выглядае наступным чынам: Wtedy Duch wyprowadził Jezusa na pustynię, aby był kuszony przez diabła (BT). Перш за ўсё ўвагу звяртаюць прыслоўі тады (‘1. У той час, у мінулым, не цяпер. 2. Пры пэўных умовах, абставінах’ (ТСБЛМ)) і потым (‘Праз некаторы час, пасля; услед за кім-, чым-н.’ (ТСБЛМ)). Старажытнагрэчаскі адпаведнік τότε мае значэнне ‘ў той час, тады’ (ДГРС). Відавочна, што ў дазеным выпадку выкарыстанне лексемы потым з’яўляецца дастаткова спрэчным. Лексема ўзвесці ў беларускай мове дастаткова мнагазначная: ‘1. каго на што. Ведучы, дапамагчы ўзысці, падняцца наверх чаго-н. 2. што на каго- што. Узняць (вочы, позірк), паглядзець уверх. і інш.’ (ТСБЛМ). Лексема вывесці ў дазеным кантэксце апісваецца як: ‘каго-што. Ведучы, накіраваць куды-н., выдаліць адкуль-н’ (ТСБЛМ). Перакладчыкі праваслаўнай рэдакцыі, верагодна, імкнуліся перадаць усе адценні лексічнага значэння старажытнагрэчэскага дзеяслова ἀνάγω (‘весці наверх, прывадзіць, узвадзіць, вывадзіць’) (БТ), захоўваючы пэўную метафарычнасць, умоўнасць ужытай лексемы. Слоўнікавы артыкул з апісаннем лексем дыявал і д′ябал9 змешчаны ў Этымалагічным слоўніку беларускай мовы: рус. ‘дья́вол, укр. дия́вол, дія́вол.’ Усх.-слав. лексемы запазычаны праз ц.-слав. мову прама з грэч. ‘διάβολος’ (ЭСБМ). Наступныя лексічныя адзінкі, на якія варта звярнуць увагу ў дадзеным фрагменце, гэта: спакушэнне [‘спакуса – тое, што вельмі вабіць чалавека, спакушае, выклікае неадольнае жаданне, цягу да чаго-н.’ (ТСБЛМ)] і выпрабоўваў [‘выпрабаваць – каго-што. Праверыць на практыцы, вопыце; выпрабаванне – цяжкае перажыванне, няшчасце’ (ТСБЛМ)]. Беларуска-рускі слоўнік 2012 года пад рэдакцыяй А. Лукашанца прапаноўвае перакладаць слова выпрабаванне на рускую мову як ‘искушение, искус’(SO).
Цэлы цэраг несупадзенняў граматычных і лексічных адзінак варта падкрэсліць
у праваслаўным Тады бярэ Яго дыявал у святы горад і ставіць Яго на крыле храма (Мт 4:5) (правасл.) і каталіцкім перакладзе Тады ўзяў Яго д’ябал у святы горад, паставіў на крыле святыні (Мц 4:5) (катал.) евангельскага верша. На рускай мове гэты фрагмент выглядае наступным чынам: Потом берет Его диавол в святой город и поставляет Его на крыле храма (ОВ), на польскай: Wtedy wziął Go diabeł do Miasta Świętego, postawił na narożniku świątyni (BT). Параўнанне з старажытнагрэчаскім першаўзорам, Τότε παραλαμβάνει αὐτὸν ὁ διάβολος εἰς τὴν ἁγίαν πόλιν, καὶ ἵστησιν αὐτὸν ἐπὶ τὸ πτερύγιον τοῦ ἱεροῦ, дазваляе ўбачыць больш шырокі кантэкст выяўленых адрозненняў. Так, у праваслаўнай рэдакцыі катэгорыя цяперашняга часу выкарыстана як для дзеяслова бярэ, так і ставіць. У каталіцкай рэдакцыі дзеясловы ўзяў і паставіў – у прошлым часе. Аднак, у старажытнагрэчаскім тэксце лексема παραλαμβάνει ўжываецца у форме цяперашняга часу, а лексема έστησεν – у форме аорыста. Магчымыя пераклады лексемы ἱερόν: ‘храм, святыня’. Як і ў шматлікіх папярэдніх прыкладах, відавочны ўплыў моўна-канфесійных традыцый.
9 Лексема запазычана з польскай мовы.
Фрагменты верша 4:12 што Іаан аддадзены пад варту (Мт 4:12) (правасл.) і што Яна зняволілі (Мц 4:12) (катал.) поўнасцю адпавядаюць перакладам на рускую: что Иоанн отдан под стражу (ОВ) і на польскую: że Jan został uwięziony (BT) мовы. Цікава, што перакладчыкі не звярнуліся да значэння лексемы παρεδόθη ‘быў здраджаны’ (БТ).
Радкі на дарозе (назоўнік жаночага роду) прыморскай (Мт 4:15) (правасл.) і на шляху (назоўнік мужчынскага роду) марскім (Мц 4:15) (катал.) адрозніваюцца як у лексічным, так і ў граматычным кантэксце. Верагодна, старажытнагрэчаскае спалучэнне ὁδὸν θαλάσσης мае значэнне ‘дарога, шлях, якая/які вядзе да мора’. Перакладчыкі не палічылі неабходным выйсці паза межы іншамоўных узораў [на пути приморском (ОВ) / Droga morska (BT)].
Параўнанне лексем мярэжы (Мт 4:18) (правасл.) і сеткі (Мц 4:18) (катал.) дазваляе ўбачыць пэўныя лексічныя асаблівасці перакладаў. Так, мярэжа ў Тлумачальным слоўніку беларускай мовы гэта: ‘сетка для лоўлі рыбы, нацягнутая на абручы’ (ТСБМ). Відавочна, што праваслаўныя перакладчыкі імкнуліся падкрэсліць поўнае значэнне старажытнагрэчаскага назоўніка ἀμφίβληστρον10 і, магчыма, яго старажытнагабрэйскага םרֶ ח (‘брэдзень, сетка’) (БТ) адпаведніка11.
У радках І кажа ім: ідзіце за Мною, і Я зраблю вас лаўцамі людзей (Мт 4:19) (правасл.), І сказаў ім: «Ідзіце за Мной, і Я зраблю вас рыбакамі людзей» (Мц 4:19) (катал.) утрымліваюцца лексічныя і граматычныя адрозненні. Пераклад на рускую мову: и говорит им: идите за Мною, и Я сделаю вас ловцами человеков (ОВ). Пераклад на польскую мову выглядае наступным чынам: I rzekł do nich: «Pójdźcie za Mną, a uczynię was rybakami ludzi» (BT пол.). Лавец у Тлумачальным слоўніку беларускай літаратурнай мовы гэта: ‘той, хто займаецца лоўляй рыбы, звера як промыслам’ (ТСБЛМ). У сваю чаргу, рыбак: ‘Чалавек, які займаецца рыбнай лоўляй як промыслам, а таксама як аматар рыбнай лоўлі’ (ТСБЛМ). Слоўнік пад рэдакцыяй Дварэцкага ўтрымлівае наступнае значэнне старажытнагрэчаскага слова ἁλιεύς – ‘рыбалоў, рыбак’ (ДГРС). Такім чынам, перакладчыкі выкарысталі сінанімічныя, у цэлым, лексемы. З той розніцай, што праваслаўны варыянт больш дасканалы ў стылістычным афармленні, а каталіцкі характарызуецца імкненнем поўнасцю
10 Закідная сетка. Сетка, якая кідалася з пляча і, падаючы ў ваду, раскрывалася ў кола. Прывязаныя па краях камяні прымушалі сетку хутка апускацца, накрываючы рыбу. Сетку цягнулі за вяроўку, прывязаную ў сярэдзіне, з-за чаго камяні сыходзіліся да цэнтра (БТ).
11 Цікавым падаецца тое, што выраз םרֶ ח (H2764) суадносіцца не толькі са значэннем ‘брэдзень, сетка’
(напрыклад, ׃ימִרְחֶבְּ ךָוּלעֱהֶוְ םיבִּרַ םימִּעַ להַקְבִּ יתִּשְׁרִ־תאֶ ךָילֶעָ יתִּשְׂרַפָוּ הוִהיְ ינָֹדאֲ רמַאָ הכֹּ) (Езекііля 32:3), але ‘закляцце, заклятае’ (напрыклад, שׁדֶ קֹ םרֶחֵ-לכָּ לאֵגָּיִ אֹלוְ רכֵמָּיִ אֹל וֹתזָּחֻאֲ הדֵשְּׂמִוּ המָהֵבְוּ םדָאָמֵ וֹל-רשֶׁאֲ-לכָּמִ הוָהילַ שׁיאִ םירִחֲיַ רשֶׁאֲ םרֶחֵ-לכָוְ הוָהילַ אוּה םישִׁדָקָ) (Ваікра 27:28), а таксама ‘вынішчэнне’ (напрыклад, םדָאָמֵ וֹל-רשֶׁאֲ-לכָּמִ הוָהילַ שׁיאִ םירִחֲיַ רשֶׁאֲ םרֶחֵ-לכָוְ הוָהילַ אוּה םישִׁדָקָ שׁדֶ קֹ םרֶחֵ-לכָּ לאֵגָּיִ אֹלוְ רכֵמָּיִ אֹל וֹתזָּחֻאֲ הדֵשְּׂמִוּ המָהֵבְוּ) (Другазаконне 7:2). У сучасным іўрыце адно са
значэнняў гэтага слова ‘пракляцце, праклятае’. Напрыклад, словазлучэнне םרח תשר у пераносным значэнні можна перакласці ‘праклятая сетка’(םרח выступае тут у якасці прыметніка), прылада, якая знішчае ўсё жывое на сваім шляху. Зрэшты, у адным з перакладаў Новага Запавету на іўрыт (Новый завет по-еврейски и по- русски, London: The society for distributing hebrew scriptures, 1994) выкарыстоўваецца не назоўнікתשר (сетка), а הדוצמ, які ў межах кораня ד - ו - צ суадносіцца з дзеясловам דוּצלָ (паляваць) і назоўнікам דוֹצמָ (аблава, пагоня)
(:וּיהָ םיגיָדַ יכִּ םיָּבַּ הדָוֹצמְ םיכִילִשְׁמַ המָּהַוְ ויחִאָ ירַדְנְאַ תאֵוְ סוֹרטְפֶ ארָקְנִּהַ ןוֹעמְשִׁ־תאֶ םיחִאַ םישִׁנָאֲ ינֵשְׁ ארְיַּוַ לילִגהַ־םיַ דיַ־לעַ וֹכלְהַתְהַבְּ).
захаваць хрысціянскую сімволіку слова рыбак. Уплыў іншамоўных перакладчыцкіх падыходаў акрэсліў, таксама, розную тэмпаральнасць дзеясловаў кажа і сказаў.
Выбар у перакладах праваслаўнай і каталіцкай рэдакцый сінонімаў у лодцы (Мт 4:21) (правасл.) і ў чоўне (Мц 4:21) (катал.) матываваны, верагодна, не толькі моўнымі прычынамі. У Тлумачальным слоўніку беларускай літаратурнай мовы слова човен акрэсліваецца наступным чынам: ‘Лёгкая лодка, выдзеўбаная са ствала дрэва; лодка наогул’ (ТСБЛМ). Выкарыстоўваючы лексему човен, перакладчыкі імкнуліся падкрэсліць яе паэтычнае напаўненне12.
Пераклады верша 4:24 Евангелля паводле Мацвея: І прайшоў пра Яго погалас па ўсёй Сірыі; і прыводзілі да Яго ўсіх нямоглых, рознымі хваробамі і пакутамі ахопленых, і апанаваных дэманамі, і лунатыкаў, і спаралізаваных, і Ён ацаляў іх (Мт 4:24) (правасл.) і Таму пайшла пра Яго чутка па ўсёй Сірыі. Пачалі прыводзіць да Яго ўсіх нямоглых, што цярпелі на розныя хваробы і слабасці, апанаваных злымі духамі, эпілептыкаў і паралізаваных, і Ён вылечваў іх (Мц 4:24) (катал.) адлюстроўваюць, у першую чаргу, сінанімічную варыятыўнасць ужытых лексічных адзінак. Так сінонімамі з’яўляюцца словы погалас і чутка. Лексема погалас у Тлумачальным слоўніку беларускай літаратурнай мовы гэта: ‘погаласка, чуткі, розныя размовы’ (ТСБЛМ). У сваю чаргу, лексема чутка: ‘Вестка аб кім-, чым-н., звычайна яшчэ не пацверджаная’ (ТСБЛМ). Старажытнагрэчаскі ўзор, назоўнік жаночага роду ἀκοή, сярод іншых мае значэнні: ‘погалас, чутка, апавяданне’ (ДГРС).
Слову дэманамі ў праваслаўнай рэдакцыі перакладу адпавядае словалучэнне злымі духамі ў каталіцкім варыянце. Значэнне лексемы дэман менавіта ў хрысціянскіх уяўленнях гэта: ‘злы дух, д›ябал’ (ТСБЛМ). Варта адзначыць, што старажытнагрэчаскі дзеяслоў δαιμονιζομένους/δαιμονίζομαι (‘быць апанаваным дэманамі’) (БТ) у перакладах на рускую і польскую мову перадаецца прыметнікамі бесноватых (ОВ) і opętanyсп (BT).
Абумоўленасць выбару лексем лунатыкаў і эпілептыкаў праяўляецца пры супрацьпастаўленні з іх адпаведнікамі ў перакладах на рускую (лунатиков) (ОВ) і польскую (epileptyków) (BT) мову. У Слоўніку Дварэцкага дзеяслоў σεληνιάζομαι мае наступнае значэнне: ‘быць лунатыкам г.зн. пакутаваць ад прыпадкаў душэўнай хваробы’ NT (ДГРС).
У слоўніках беларускай мовы сустракаецца як лексема спаралізаваных, так і паралізваных.
Імкненне перакладчыкаў праваслаўнай рэдакцыі выкарыстаць лексему ацаляў (а не вылечваў, як у каталіцкай рэдакцыі) для адлюстравання значэння старажытнагрэчаскага дзеяслова έθεράπευσεν/ θεραπεύω, тлумачыцца, перш за ўсё тым, что ў дадзеным выпадку маецца на ўвазе выздараўленне без медыцынскіх сродкаў.
Радкі І за Ім ішло мноства люду з Галілеі і Дзесяцігароддзя, і з Іерусаліма, і з Іудзеі, і з-за Іардана (Мт 4:25) (правасл.) і За Ім ішлі вялікія натоўпы з Галілеі і Дэкаполіса,
12 Напрыклад у вершы Я. Коласа Нёман: Колькі раз рыбацкі човен На грудзях тваіх гуляў!... Гэй ты, Нёман, быстры Нёман, Колькі дум ты мне нагнаў!
з Ерузалема, Юдэі і з-за Ярдана. (Мц 4:25) (катал.) утрымліваюць адрозненні ў афармленні некаторых лексічных адзінак. Лексема люд у Тлумачальным слоўніку беларускай літаратурнай мовы мае значэнне: (разм.).’ 1. Народ, людзі якога-н. асяроддзя. 2. Натоўп, зборышча людзей’ (ТСБЛМ). У сваю чаргу, натоўп: ‘вялікае зборышча людзей’. Спалучэнне όχλοι πολλοὶ можна было б таксама перакласці як ‘мноства людзей’13. Лексемы Дзесяцігароддзе [Сінадальны пераклад на рускую мову: Десятиградие (ОВ)] і Дэкаполіс (у Бібліі Тысячагоддзя: Dekapol) для перакладу старажытнагрэчаскага назоўніка і геаграфічнай назвы Δεκάπολις выкарыстаны ў адпаведнасці з моўна-канфесійнымі традыцыямі.
Асэнсаванне лексічнай дыферэнцыяцыі сакральных тэкстаў на ўзроўні розных моў, зразуменне камунікатыўнай задумы аўтара/апавядальніка ў значнай ступені дазваляе прасачыць стратэгіі перакладаў, вызначыцца з аналізам моўных сродкаў. Аўтары перакладаў на беларускую мову кніг Новага Запавету пад уплывам,
у першую чаргу, польскай і рускай моваў, каталіцкіай і праваслаўнай канфесійных, багаслужэбных традыцый не заўсёды звяртаюцца да літаратурных, слоўнікавых варыянтаў лексем, не ўлічваюць у поўным аб’ёме лексічныя працэсы, уласцівыя сучаснай беларускай літаратурнай мове, у асобных выпадках не суадносяць пераклад з першапачатковымі старажытнымі ўзорамі лексічных адзінак. Пэўныя разыходжанні назіраюцца таксама ў аб’ёме значэнняў, гэта значыць, што пры супадзенні асноўнага сэнсу лексем як прымарныя, так і пераносныя значэнні не заўсёды бяруцца пад увагу. Тым не менш, і у праваслаўнай, і ў каталіцкай рэдакцыях перакладу глаў 3 і 4 Евангелля паводле Мацвея мы назіраем падпарадкаванне нормам беларускай мовы, імкненне пабудаваць перакладныя лексічныя канструкцыі на падставе не толькі
сучасных, але і старажытных моўных традыцый.
Будзько І.У. (2003), Рэлігійны слоўнік старабеларускай мовы, Баранавічы / Budzʹko Ì.U. (2003), Rèlìgìjny sloǔnìk starabelaruskaj movy, Baranavìčy.
Будзько І.У. (2008), Старабеларуская лексікаграфія ў кантэксце перакладаў Святога Пісьма на старабеларускую мову, [у:] Л.П. Кунцэвіч, Н.В. Паляшчук (pэд.), Дыялекталогія і гісторыя беларускай мовы: матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі. Мінск, 15–16 красавіка 2008 г., Мінск, с. 240–244 / Budzʹko Ì.U. (2008), Starabelaruskaâ leksìkagrafìâ ǔ kantèksce perakladaǔ Svâtoga Pìsʹma na starabelaruskuû movu, [u:] L.P. Kuncèvìč, N.V. Palâščuk (red.), Dyâlektalogìâ ì gìstoryâ belaruskaj movy: matèryâly Mìžnarodnaj navukovaj kanferèncyì, Mìnsk, 15–16 krasavìka 2008 g, Mìnsk,
s. 240–244.
Будзько І.У. (2013), Лексічны малюнак ранніх перакладных тэкстаў рэлігійнага зместу: на перакрыжаванні культурных традыцый, [у:] Г.М. Мезенка, С.У. Нікалаенка (cост.), Беларуска-руска-польскае супастаўляльнае мовазнаўства, літаратуразнаўства, культуралогія: Acta Albaruthenica, Rossica, Polonica: зборнік навуковых артыкулаў: па матэрыялах навуковай канферэнцыі, Віцебск, с. 8–11 / Budzʹko Ì.U. (2013), Leksìčny
13 Таксама Мт/Мц 5:1.
malûnak rannìh perakladnyh tèkstaǔ rèlìgìjnaga zmestu: na perakryžavannì kulʹturnyh tradycyj, [u:] G.M. Mezenka, S.U. Nìkalaenka (sost.), Belaruska-ruska-polʹskae supastaǔlâlʹnae movaznaǔstva, lìtaraturaznaǔstva, kulʹturalogìâ: Acta Albaruthenica, Rossica, Polonica: zbornìk navukovyh artykulaǔ: pa matèryâlah navukovaj kanferèncyì, Vìcebsk, s. 8–11.
Будзько І.У. (2017), Адлюстраванне лексікі і тэкставых ілюстрацый з перакладаў Францыска Скарыны ў „Гістарычным слоўніку беларускай мовы” (Вып. 1–37, Мінск, 1982–2017), [у:] И.Л.Копылов (pед.), Слово и словарь: сборник научных материалов, Минск, с. 120–123 / Budzʹko Ì.U. (2017), Adlûstravanne leksìkì ì tèkstavyh ìlûstracyj z perakladaǔ Francyska Skaryny ǔ „Gìstaryčnym sloǔnìku belaruskaj movy” (Vyp. 1–37, Mìnsk, 1982–2017), [u:] I.L. Kopylov (red.), Slovo i slovarʹ: sbornik naučnyh materialov, Minsk, s. 120–123.
Дуброўскі А.У. (2015), Сучасныя пераклады Бібліі: семантыка-стылістычны аналіз, [у:] Дубовік (адк. рэд.), Журналістыка-2015: стан, праблемы і перспектывы: матэрыялы 17-й Міжнар. навук.-практ. канф., 12–13 ліст. 2015 г., Мінск, Мінск, с. 268–270
/ Dubroǔskì A.U. (2015), Sučasnyâ peraklady Bìblìì: semantyka-stylìstyčny analìz, [u:]
S.V. Dubovìk (adk. rèd.), Žurnalìstyka-2015: stan, prablemy ì perspektyvy: matèryâly 17-j Mìžnar. navuk.-prakt. kanf., 12–13 lìst. 2015 g., Mìnsk, Mìnsk, s. 268–270.
Казлоўская-Дода Я. (2013а), Асаблівасці мовы так званага «экуменічнага перакладу» Новага Запавету (2003 г.). Лінгвістычныя нататкі, [у:] Другі Міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі. Працоўныя матэрыялы, т. 2, Kaunas, с. 342–346 / Kazloǔskaâ- Doda Â. (2013a), Asablìvascì movy tak zvanaga «èkumenìčnaga perakladu» Novaga Zapavetu (2003 g.). Lìngvìstyčnyâ natatkì, [u:] Drugì Mìžnarodny kangrès dasledčykaǔ Belarusì. Pracoǔnyâ matèryâly, t. 2, Kaunas, s. 342–346.
Казлоўская-Дода Я. (2013б), Біблійная фразеалогія беларускай і польскай моў: агульнае і рознае, «Studia Białorutenistyczne», № 7, c. 245–258 / Kazloǔskaâ-Doda Â. (2013b). Bìblìjnaâ frazealogìâ belaruskaj ì polʹskaj moǔ: agulʹnae ì roznae, «Studia Białorutenistyczne»,
№ 7, s. 245–258.
Лукашанец А. (2009), Беларуская мова ў пачатку XXI ст., «Веснік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта», № 1, c. 4–10 / Lukašanec A. (2009), Belaruskaâ mova ǔ pačatku XXI st., «Vesnìk Belaruskaga dzâržaǔnaga ǔnìversìtèta», № 1, s. 4–10.
Новы Запавет (б. г.) / Novy Zapavet (b. g.), https://catholic.by/3/lib/bible [dostęp: 2.03.2022].
Сурыновіч С. (2012), Біблія, што зачыніла стагоддзе, «Arche. Пачатак», № 4(115),
c. 284–299 / Surynovìč S. (2012), Bìblìâ, što začynìla stagoddze, «Arche. Pačatak», № 4(115),
s. 284–299.
Фурс В.У. (2009), Сучасныя беларускія пераклады Евангелля паводле Мацвея: характар і фактары варыянтнасці выкладаў аднаго зместу ў тэкстах розных тыпаў, дысертацыя на суісканне вучонай ступені кандыдата філалагічных навук, Мінск / Furs V.U. (2009), Sučasnyâ belaruskìâ peraklady Evangellâ pavodle Macveâ: haraktar ì faktary varyântnascì vykladaǔ adnago zmestu ǔ tèkstah roznyh typaǔ, dysertacyâ na suìskanne vučonaj stupenì kandydata fìlalagìčnyh navuk, Mìnsk.
Фурс В.У. (2017), Моўнае аблічча новых беларускіх перакладаў Евангелля паводле Мацвея, [у:] Е.И. Богдан (cост.), Франциск Скорина и его время. 500-летие белорусского и восточнославянского книгопечатания: материалы Международной научной конференции, Минск, 30 ноября – 2 декабря 2017 г., Минск, с. 195–199 / Furs V.U. (2017), Moǔnae ablìčča novyh belaruskìh perakladaǔ Evangellâ pavodle Macveâ, [u:] E.I. Bogdan
(sost.), Francisk Skorina i ego vremâ. 500-letie belorusskogo i vostočnoslavânskogo knigopečataniâ: materialy Meždunarodnoj naučnoj konferencii, Minsk, 30 noâbrâ – 2 dekabrâ 2017 g., Minsk, s. 195–199.
Фурс В.У. (2018), Лексічны склад сучасных беларускіх біблійных перакладаў: крыніцы фарміравання, [у:] П.В. Васючэнка (рэд.), Беларуская мова, літаратура, культура і свет: праблемы рэпрэзентацыі: зборнік навуковых артыкулаў па выніках Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Мінск, 3–4 лістапада 2016 г.), Мінск, с. 231–237 / Furs V.U. (2018), Leksìčny sklad sučasnyh belaruskìh bìblìjnyh perakladaǔ: krynìcy farmìravannâ, [u:]
P.V. Vasûčènka (red.), Belaruskaâ mova, lìtaratura, kulʹtura ì svet: prablemy rèprèzentacyì: zbornìk navukovyh artykulaǔ pa vynìkah Mìžnarodnaj navukovaj kanferèncyì (Mìnsk, 3–4 lìstapada 2016 g.), Mìnsk, s. 231–237.
Шаплыка М.Э. (2018), Трансфармацыя перакладаў Бібліі: ад мінулага да сучаснага, [у:] Г.М. Валочка (рэд.), „Дарагое мне – і маё – беларускае”: навуковы зборнік да 100-годдзя з дня нараджэння прафесара Ф.М. Янкоўскага, Rīga, с. 330–333 / Šaplyka M.È. (2018), Transfarmacyâ perakladaǔ Bìblìì: ad mìnulaga da sučasnaga, [u:] G.M. Valočka (red.),
„Daragoe mne – ì maë – belaruskae”: navukovy zbornìk da 100-goddzâ z dnâ naradžènnâ prafesara F.M. Ânkoǔskaga, Rīga: s. 330–333.
Majewski M. (2013), Jak przekłady zmieniają sens Biblii… O teorii i praktyce tłumaczenia,
Kraków.
Modras K. (2011), Objawienie Boga w Koranie i innych księgach świętych, “Roczniki Kulturoznawcze”, t. 2, s. 109–134.
Pankou Y. (2022), Фанетычныя асаблівасці перакладу Новага Запавету на беларускую мову (праваслаўная і каталіцкая рэдакцыі) / Fanetyčnyâ asablìvascìperakladu Novaga Zapavetu na belaruskuû movu (pravaslaǔnaâ ì katalìckaâ rèdakcyì, «Zeszyty Cyrylo- Metodiańskie», t. 11, s. 33–51, http://dx.doi.org/10.17951/zcm.2022.11.33-51
Pankou Y. (2023), Лексічныя і граматычныя асаблівасці перакладу глаў 1 і 2 Евангелля паводле Мацвея на беларускую мову (праваслаўная і каталіцкая рэдакцыі 2017 г.)
/ Leksìčnyâ ì gramatyčnyâ asablìvascì perakladu glaǔ 1 ì 2 Evangellâ pavodle Macveâ na belaruskuûmovu (pravaslaǔnaâ ì katalìckaâ rèdakcyì 2017 g.), «Poznańskie Studia Slawistyczne», nr(24), s. 271–292, https://doi.org/10.14746/pss.2023.24.12
Крыніцы / Krynìcy
БТ – Библия-тека (б. г.) / Bibliâ-teka (b. g.), https://bible-teka.com/ [dostęp: 12.11.2023].
Гардун С. (рэд.) (2017), Новы Запавет Госпада нашага Іісуса Хрыста, пераклад з грэчаскай на сучасную беларускую мову Біблейскай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы, Мінск / Gardun S. (red.) (2017), Novy Zapavet Gospada našaga Ììsusa Hrysta, peraklad z grèčaskaj na sučasnuû belaruskuû movu Bìblejskaj kamìsìì Belaruskaj Pravaslaǔnaj Carkvy, Mìnsk.
ДГРС / DGRS – Дворецкий И.Х., Соболевский С.И. (ред.) (1958), Древнегреческо-русский словарь, т. 2, Москва / Dvoreckij I.H., Sobolevskij S.I. (red.) (1958), Drevnegrečesko-russkij slovarʹ, t. 2, Moskva.
OB – Библия онлайн (б. г.) / Bibliâ onlajn (b. g.), https://only.bible/bible/rst78/ [dostęp: 10.11.2023].
ТСБЛМ / TSBLM – Капылоў І.Л. (рэд.) (2016), Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы, Мінск / Kapyloǔ Ì.L. (red.) (2016), Tlumačalʹny sloǔnìk belaruskaj lìtaraturnaj movy, Mìnsk.
ТСБМ / TSBM – Атраховіч К. (рэд.) (1977–1984), Тлумачальны слоўнік беларускай мовы, т. 1–5, Мінск / Atrahovìč K. (red.) (1977–1984), Tlumačalʹny sloǔnìk belaruskaj movy, t. 1–5, Mìnsk.
ЭСБМ / ÈSBM – Мартынаў В.У. (рэд.) (1993), Этымалагічны слоўнік беларускай мовы,
т. 3, Мінск / Martynaǔ V.U. (red.) (1993), Ètymalagìčny sloǔnìk belaruskaj movy, t. 8, Mìnsk.
BT – Dynarski K., Przybył M. (red.) (2020), Pismo Święte Starego i Nowego Testamentu, Biblia Tysiąclecia, Poznań.
NTG – Aland B., Aland K., Karavidopoulos J., Martini C.M., Metzger B.M. (red.) (2012),
Nestle–Aland Novum Testamentum Graece, Stuttgart.
SO – Slounik.org, https://tinyurl.com/4ru3b6e5 [dostęp: 10.11.2023].
Ten utwór jest dostępny na licencji Creative Commons Uznanie autorstwa-Na tych samych warunkach 4.0 Międzynarodowe.